Апошні дзень масленічнага тыдня ...



Сонейка ўжо пазірае намнога ласкавей… А ў паветры стаіць пах вясны, які наўрад ці перадасі словамі – яго адчуваеш. У нядзелю з самай раніцы ў нашай гімназіі гучалі звонкія песні ў народным стылі.
Цэлая кампанія казачных герояў ад скамароха  да гарэзлівай Бабы Ягі забаўлялі прысутных, прапаноўвалі вучням і гасцям гімназіі  паўдзельнічаць у провадах зімы. Больш за ўсіх, як звычайна, весяліліся дзеці. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем ласаваліся рознай смакатой, якую прыгатавалі самі, і частавалі настаўнікаў, бацькоў і гасцей гімназіі.


Дарослыя слухалі галасістых артыстаў, падпявалі ды падтанцоўвалі. Людзі адпачывалі, і ўсюды панаваў добры настрой. А як інакш, мы ж развіталіся з халоднай зімой і сустрэлі прыгажуню вясну.




 Напрыканцы свята дзеці з задавальненнем спалілі саламяную ляльку – Масленіцу – апранутую ў кафтан, шапку, перавязаную паяском, і ў лапцях. …Так развітваліся з зімой.





...Адметна, што людзі не забываліся пра дзень Даравальнай нядзелі і прасілі прабачэння адзін у аднаго, завяралі ў вернасці і сяброўстве. Шчыра, пранікнёна, ад душы!

Комментарии

Популярные сообщения