А мы масленіцу сустракалі ...

У гэтым годзе мы будзем святкаваць Масленіцу с 12 па 18 лютага. 

Масленіца – гэта гарэзлівае і вясёлае развітанне з зімой і сустрэча вясны, якая нясе ажыўленне прыродзе і сонечнае цяпло. Людзі спрадвеку ўспрымалі вясну, як пачатак новага жыцця і шанавалі Сонца, якое дае жыццё і сілы ўсяму жывому.







Панядзелак быў сімвалічным пачаткам тыдневага святкавання: у гэты дзень наладжвалі катанні з гор, майстравалі прылады працы для катання: санкі, коўзанкі і г.д., пяклі бліны. Першы выпечаны ў панядзелак блін быў асобы. Як знак павагі яго неслі ў чырвоны кут – продкам.
Аўторак на Масленічным тыдні працягваў усеагульныя гулянні: з гэтага дня пачыналі хадзіць адзін да аднаго ў госці, дарослыя разам з дзецьмі каталіся з гор.
Серада на Масленічным тыдні – “Разгул, Лакамка”
На працягу ўсяго Масленічнага тыдня ў дачыненні да нежанатых хлопцаў паўсюды выконвалі рытуальнае дзеянне: як усеагульнае пакаранне ім навешвалі “калодкі” (драўляныя калоды, паясы, стужкі і г.д.). Той, хто хацеў збавіцца ад пакарання, павінен быў “заплаціць” вялікі адкуп” – блінцамі, цукеркамі, сырам і г.д.
Чацвер на Масленічным тыдні называўся Крывы, Тлусты.
У гэты, як і ў кожны дзень тыдня, пяклі блінцы. Але ў чацвер пачыналі з таго, што пяклі аладкі для сваёй каровы, каб яна была такой жа “гладкай і тлустай”. Кармілі блінамі і астатнюю дамашнюю жывёлу.
Пятніца працягвала святкаванне: аднавяскоўцы наведвалі сваіх родзічаў, дзеці бавіліся на ледзяных горках.
Субота. У суботу і нядзелю моладзь каталася на конях, упрыгожаных стужкамі, званочкамі і шамкамі. Усюды гучалі песні, якія ўсхвалялі Масленіцу.

Масленіца заканчвалася выдатным хрысціянскім звычаем прасіць адзін у аднаго прабачэння ў Даравальную нядзелю. Прасіць прабачэння трэба ва ўсіх, нават не адчуваючы віны. А ў адказ неабходна казаць: “Бог даруе”.










Комментарии

Популярные сообщения